|
ŠYBA 48 РЫЦАР (Л. Рублеўская) Зь мячом - за даму, за караля! Зь мячом - за Бога, за грошы! Ды толькі раны, калі баляць, Што ўстаць, здаецца, ня можаш, Ты марыш пра сонны кляштар, Пра пыльныя старадрукі. І твой хвалёны жалезны ўдар Ня бачыцца больш заслугай. А ўстанеш - зноў на бліскучы шлем Пальчатку чэпіш дурніцы, Якая цябе называе "Леў" І ходзіць штодзень маліцца. На шыі - ладанка, а ў мячы - Часьцінка крыжа Хрыстова. Нібыта Бог забіваць вучыў. А ў сэрцы - ужо нічога... ЗЯМЛЯ ПАД БЕЛЫМІ КРЫЛАМІ Сонца сьвеціць, хмары разганяе. Водар траў такі, што валіць з ног. Вось ляжыць ён хутка ачуняе. Усё ж праўду кажуць: "З п'яным Бог". Трактар фарамі глядзіць у задуменьні (Гаспадар заробак атрымаў.) Больш ня будзе ён кідаць насеньне, Выхадны ў яго сёньня, маўляў Зямля пад беламі крыламі... Мужыкі шпацыруюць на піва: |
- Цыгарэты купілі? - Так! І сьмяецца дзед Андрэй сівы. Пажарка едзе тушыць барак Старшыня ў бальніцы няпрытомны (Разваліўся калгас. Гэта - ўсё!) Арандатары ўсе. Зараз модна Уласным коштам гадаваць парасё. Зямля пад беламі крыламі... Хлопцы зь дзеўкамі таньчаць у клубе, Субота тут - непрацоўны дзень. То мужык жонку ледзь не зарубіць, То НЛА кіруе зь неба прамень Участковы едзе на матацыкле Разьбірацца, хто ў краму залез. Ці то п'яны бацька на малога цыкне. Дзеўкі - за суніцамі ў лес. Зямля пад беламі крыламі... ЗЯЛЁНЫ ГАЙ Ужо колькі год ідзе вайна Паміж Пагоняй і Крыжом. Стаіць крывавая багна, Заліт Крывіцкі край агнём Народ - як быццам жабракі, Нібыта затаптаны ў бруд. Скачуць зь цемры крыжакі, Мяжы ня бачна для пакут Гэй, Крывічане, пачакай! |
Ён яшчэ прыйдзе - Зялёны Гай! Хто жонак нашых зьневажаў - Сваю сьмерць знойдзе на Літве. Хто аб гонар свой ня дбаў - Загіне, падла, у дрыгве! Няма літасьці нікаму, Хто прэ на нас, сьціснуўшы меч! Ўбівае хто нас у багну Ды толькі згубіць голаў з плеч! Гэй, Крывічане, пачакай! Ён яшчэ прыйдзе - Зялёны Гай! РУТА Ў ХАЛОДНАЙ РАСЕ (Ул. Караткевіч) Гармонік грае за клубам. Водар мурожнай травы. Чамусьці няма маёй любай. Чаму, ці не скажаце вы? У полі, за дальняй брыгадай, Агеньчыкі зніклі ўсе, Адзеліся ценем прысады, Рута ў халоднай расе. Чакаю адзін да світання. Нешта яна не ідзе. Нават лілеі да рання Заснулі ў цёплай вадзе. У садах антонаўкай пахне, I раптам, як гром з нябёс, Вартаўнік з дубальтоўкі трахнуў, Напэўна, соллю ў кагось. Як цяжка мне тут чакаці. Туман за ракою ўстае. |
Стрэльні ты лепей, браце, У дуб над акенцам яе, Каб птушкі спрасонак крычалі, Каб людзі пачулі ўсе, Каб любая раптам згадала, Што рута ў халоднай расе. КЛЯТВА (Ул. Караткевіч) Стаю ўначы ў завіруху - Аддаўся наплыву мар. Ноч уважная слухае, I вецер гайдае ліхтар. Што са мною - не знаю. Сэрца трывогу б'е. Кахаю? Здаецца, кахаю. Напэўна, кахаю яе! Клянуся зарою вяснянай I тым, што міне зіма,- Няма ў мяне іншай каханай, Іншага друга няма. Кахаю... у хустцы і ў косах, Ў завею і летні гром, Кахаю абутую й босую, З кнігамі і з сярпом. З ёй - радасць, адному - гора. На гэтым цвёрда стаю. Ноч крочыць, I чуюць зоры Клятву маю. ТАМ, ДЗЕ... (Цімоха) Там, дзе расьце канюшына, Там не баліць галава. Там пабудую даміну, |
Там, дзе каханка мая. Піць я ня буду ні кроплі, Хай хоць гарэлкай - вада. Хай будуць цяжкімі крокі, Хай хоць па краі ляза... Хай засьпяваюць паненкі Песьню. Гуканьне вясны... Хай задрыжалі каленкі Ў першым каханьні. Заўжды... Той, хто быў на раздарожжы, Бачыў, як носіцца птах. Хай толькі крые нас Божа Ня пераблытаць свой шлях!.. Там, дзе кувае зязюля, Там, дзе раса як вада Дзед запаліў сваю люлю - Так зашчаміла туга! Там, дзе расьце канюшына, Там не баліць галава. Там пабудую даміну, Там, дзе каханка мая. Ў ЖНІЎНЫ ДЗЕНЬ (Ул. Караткевіч) Ў жніўны дзень на вуліцы бязлюдна. Нават бэз заснуў каля дзвярэй. Толькі певень, млявы і марудны, Кліча частаваць сваіх курэй. Бабка спіць ля хаты пад кустамі, I цялё чырвонае усмак Мокрымі ружовымі губамі Ёй жуе стракаты андарак. |
I старыя, і малыя ў полі, Суха звоняць конікі ў траве, I камбайн, як карабель вясёлы, Паміж жытніх каласоў плыве. Ну, а вёска цішынёй абнятая. Толькі й чуць у гэтай цішыні, Як храпуць у дзвюх суседніх хатах Жонкі брыгадзіра и старшыні. НАДВЯЧОРКАМІ (Цімоха) Надвячоркамі - дахі А над дахамі - дым Там чароўныя пахі Я ж застанусь адным На халоднай зямлі Буду я гараваці Я ж - вазьмі й палюбі "Дурань" - кажа мне маці Там чаромха цьвіце Яе буду чакаці А калі ня прыйдзе - Мне ўсю ночку ня спаці Хмары скрылі нябёсы Там прайшоў караван Не сышліся два лёсы Полем сьцеліць туман... ЛЯСНАЯ ГІСТОРЫЯ (Цімоха) У старым лесе - хата лясьніка. У лясьніка яшчэ была дачка. А той лясьнік у лесе паляваў, З сабой дачку на паляваньні браў. |
Была дзяўчына - прыгажэй няма! А бацька кажа: "Замуж ёй пара". У тых мясьцінах ня было хлапцоў (Адзін з рагаткай быў, ды без штаноў). У тых мясьцінах было шмат зьвяроў. Звычайна стрэльбу браў ён на дзікоў. Аднойчы стрэліў і трапіў у дзіка. Замест зьвяра ўбачыў там хлапца! А той хлапец, з пабітай галавой, Жывы застаўся і сьцякаў крывёй. Стары прынес яго, а той - ніяк, Забыў пра боль, забыў пра ўсё, дзівак! У старым лесе - хата лясьніка. У лясьніка яшчэ была дачка. А той лясьнік у лесе паляваў, З сабой дачку на паляваньні браў. Стары стаў дзедам і хадзіў з клюкой. Жаніў ён хлопца на дачцы сваёй. І нарадзіла дзеўка трох сыноў. Во, як бывае, калі ёсьць любоў! КАРЧМА (Студэнцкая песьня) Заходзь да нас, вандроўны! Сядай, замаўляй. Келіх хай будзе поўны. Ня хочаш - не размаўляй. Вось дзеўка цісьнецца побач. Дазволь ёй сесьці з табой. Зомоў кілішак гарэлкі І паляпшае настрой. Хай кажуць - мы валацугі, Што час марнуем дарма, |
Няма імкненьня да навукі. Але, жыве карчма! Пасьля заняткаў чакае Цябе заўсёды карчма. Тут ніхто ня разважае, Што за адзнака твая. Іншым разам прафэсар Сам завітае сюды І праз гадзіну паклянецца, Што сябр твой назаўжды. Хай кажуць - мы валацугі, На нас управы няма, Няма імкненьня да навукі. Але, жыве карчма! ЗАКАХАЎСЯ ЯНКА Зранку выйшаў з хаты Янка. Стрэльба цераз плячо. Ня ўбачыць ён болей Ганку, Згубіў назаўжды дзяўчо. Пан, сабака, жаніць адмаўляў: "Яшчэ рана жаніцца, халоп"! Янку ў горад ён адаслаў, Сам да Ганкі - скок, цераз плот. Закахаўся Янка... Кленчыў бацька і маці зь ім: "Велькі грэх гэта будзе, пан! Гэта ж ганьба нам усім"! Вочы пану п'яны засьціць дурман... Дык сякеру бацька схапіў: |
"То ж заб'ю цябе, басурман"! Дый толькі панскую кулю злавіў, Маці выгнаў з хаты той пан... Закахаўся Янка... Як фальварак панскі палаў І дагэтуль помняць усе. Янка пана да слупа прывязаў І рубіў яго пакрысе: "Ты ж даруй мне, Нябесны Ўладар, Што душу я праз забойства згубіў! Цяпер Шатан маёй душы гаспадар, Бачу: браму ён у Пекла адкрыў"!.. Закахаўся Янка... ШЫБА 48 Я прыходзіў увесь час... Гэта мейсца помніць нас. Хвояў у смутку не зварухнуць, Сьлёзы з бурштыну Па нас ільюць... Штодня гледзіш, чакаеш мяне. Усё пытаеш: "Ён, ці не"?.. Дзе я зараз? А, то хай зь ім! Усё блукаю, як той пілігрым. Дах мой - неба. Ложак - мох. Згубіў глебу, але перамог. Штодня гледзіш, чакаеш мяне. Усё пытаеш: "Ён, ці не"?.. |
Я ўсё ж вярнуся. Ты толькі чакай! У хату ўвалюся - віно цераз край. А дараваньня я не прашу. Мо' пакаяньне ўратуе душу?.. Штодня гледзіш, чакаеш мяне. Усё пытаеш: "Ён, ці не"?.. STOTIS ZYG. 12/2 Дзе блукалі ён і яна? Адшукалі. Раптам - шпіталь. Можа гэта - проста вайна? Зноў палюе мілы маскаль? Пруцца зноўку, быццам за мной. Адчуваю уласны ціск. Б'е крыніца на пляцы крывёй. Увесь счарнелы стаіць абэліск. Новы цягнік. Новы ўдар. Новы разьлік. Новы ўладар. Колькі часу? Не зразумеў. Дом сакральны комін сьхіліў. Зноў пачуеш: "Я не хацеў"... Зноў у шклянку гарэлкі наліў. Зноў над местам блукае вецер. Неўміручы. Люстра быцьця. Шмат хто з жывых заслугоўвае сьмерці, Шмат хто з памерлых заслугоўвае жыцьця... |
Новы цягнік. Новы ўдар. Новы разьлік. Новы ўладар. А над вежай лунае сьцяг. Несуразны. Мёртвае дрэва. І антэна ўзьлезла на дах. І гарэлку спусьцілі на лева. Хто віноўны? Адкажа хто? - Вось навекі паўстала пытаньне. Абмяжуюць, кажуць, усё. Нават лекамі карыстаньне Новы цягнік. Новы ўдар. Новы разьлік. Новы ўладар. Тут - спыніўся. Там - пабег. Глянуў у шыбу: раптам яно? Толькі фініш, скончыўся век. Так ці гэтак - усё адно. Дзе блукалі ён і яна? Адшукалі. Раптам - шпіталь. Можа гэта - проста вайна? Зноў палюе мілы маскаль? Новы цягнік. Новы ўдар. Новы разьлік. Новы ўладар. |
КОДЛА Кодла руйнуе хату. Вільгаць. Вецер ізноў. У "Троках" пілі гарбату. Павесілі трох каралёў... Кодла рушыць на захад. Дзеўкі сумна пяюць. Помнік Ёгану Баху Як абяцалі, так і зьнясуць. Досыць выць! Ня згубіў, а набыў! Крыж гарыць у промнях сонца Агнём залатым. "Сьвіслач" - то "Нёману" пара. Абодва вясёлкай блішчаць. Паліць нехта абшары. Мніхі - зноў вандраваць. Раптам стрэл дакаціўся. Куля сумна сьвісьціць. П'яны дзік заваліўся, Рагоча - ня спыніць! П'яны дзік ня згубіў, а набыў. Чуеш крык? Гэта ён свой пятак абламіў! АДЫЙДЗІ Адыйдзі! Адляці! Свой ліхтар засьвяці! Хто пайшоў за табой? - Чужаніца, ня свой! Крок убок. Там - труна. Супакою няма. Песьні жальбы. Туман. |
Не жанчына - падман. Зноў заходзіцца крывёю Шматпакутны край. Адлятаюць птушкі. Хай, Не зважай! Вораг - тут. Рыцар - там. Як удзячны я вам. Падыходзь, адлятай. Ужо ня бачу. Няхай! Хто апошні, скачы! Чуеш ляск? То - мячы. Сонца скача, а ён Усё нясе свой праклён. Зноў заходзіцца крывёю Шматпакутны край. Адлятаюць птушкі. Хай, Не зважай! Па-над лесам - смурод. Непахісны, як стод. Авіятар памёр (Сапсаваўся матор). А буслы ўсё крычаць. Гэта - сон. Ня стрымаць! Адыйдзі! Адляці! Свой ліхтар засьвяці! Зноў заходзіцца крывёю Шматпакутны край. Адлятаюць птушкі. Хай, Не зважай! |
РАВЭР Па дарозе шпацыруе равэр, Атрымаўшы адказ нечакана. Не бяжыць у атаку жаўнер, Прачытаўшы ліст ад каханай. Разбамбілі лецішчы ўшчэнт. Бруднай плямай чырванее дахоўка. Вокіс хрому - то дзіўны пігмэнт. Скача трус праз поле так лоўка. Восеньскі напеў. Адчыніце хлеў - Выганю карову, заганю свой равэр! Восеньскі напеў... Затрыманьне грашовых сродкаў - Вымушоная мера ўраду. Сьвяткаваньне чарговых угодкаў - Нам ізноў прапануюць параду. Восеньскі напеў. Адчыніце хлеў - Выганю карову, заганю свой равэр! Восеньскі напеў... ПР-Т На гарышчы знойдзеш жбан. Паратунку няма, пан. На гадзіньнік не глядзі, Лепей у "Меднікі" зайдзі. Дзьверы шкляныя пабіў... Што ж ты, дурань, нарабіў? На гарышчы знойдзеш жбан. Паратунку няма, пан. |
СТАН ГАЛЮЦЫНАЦЫІ Нярвовы позірк заблукаў. Як быццам дошкі аддзіраў. На столі, на падлозе На столі, на падлозе Ўбачыў ЛЕСЬВІЦЫ, маўляў. Люстраны адбітак крэсьліць усіх. "Гамон"! - мяркуе Кемерых Калючым дротам вяжа Калючым дротам вяжа Ізноў, як раней, вяжа слых. Чыгунка! Колькі нам цярпець? Блукае побач цётка Сьмерць. Litwo! Ojczyzno moja! Litwo! Ojczyzno moja! Над небасхілам не ляцець... Нярвовы позірк заблукаў. Як быццам дошкі аддзіраў. На столі, на падлозе На столі, на падлозе Ўбачыў ЛЕСЬВІЦЫ, маўляў. ВІЛЬГАЦЬ Дай мне грош, калі ласка. Адвярні свой каўнер. Хвалявацца ня трэба, Бачыш - ходзіць жаўнер. Над лясамі лунае Самотны ліхтар. Не зважай на надвор'е, Выпей гэты узвар. |
Хто ведаў, што адрачэцца Дзед ад унука свайго? Там стаяць дзьве кабеты І чакаюць ЯГО. Просты шлях - да загубы. Дзевяць мечаў углядзі, Стань як сталь і ляці! Як люстэрка, сьвяці! Не хварэла дзяўчына. Закахайся ў мяне! Да касьцёлу ня ходзіш - Разабраўся ў сабе. Сіні попел. Туман. Дзьве загубы з табой. Як на золку сьвяжэе! Толькі ўсьлед чуеш: "Стой"! "Сьлёзанька ўпала - Рэчанькай стала". Там, недзе, лётаюць коні... Ня згубі сваю долю. Цёмнай ноччу ўбачыш Жоўты зь сінім стод. Дзьве дзіды - на Захад. І тры - на Ўсход. ШЭПТ Ты, мабыць, ходзіш з тугой у душы. Ты пад хплодным ветрам дрыжыш. Чорны Нёман павольна йдзе, Ня чуваць галасоў нідзе... Шэпт... Аднекуль, звонку, навала прэ. |
Ды не кранае нішто цябе. Тэлеграф працу распачаў. Тэлеграф працу распачаў... Шэпт... Маланка - зь неба, а ўсё у зямлю... Знайшоў абрывак шпалеры... ........................................................... Там... Шэпт... STAN HALUCYNACYJI MORTAL RYHOTA Зьнішчоным мусіш быць На новых сходах Бляхарня хай згарыць! Ружовы подых... Рыгота - нібы сьмерць!.. Нажаль, куродым Вітае лёс Гарэлкі водар прэ Рыгота - нібы сьмерць!.. Рыгота - нібы сьмерць!.. BROWN ВЯЛІКДЗЕНЬ Мніхі пруць на дол, Мніхі пруць на дол, Мніхі пруць на дол Там |
Ледзьве не зароў, Ледзьве не зароў, Ледзьве не зароў Сам Шыбеніцы тут, Шыбеніцы там, Шыбеніцы зноў. Зноў Сутарэньні тут, Сутарэньні там, У сутарэньнях зноў - Кроў Brown Вялікдзень, ня трымай тугу! Нам бракуе часу, нам бракуе "гу-гу"! Brown Вялікдзень... Не чуваны тут, Не чуваны там, Не чуваны дух. Дух... Выпалены зноў, Выпалены зноў, Выпалены зноў Луг Ты марудны сам, Ты марудны зь ім, Ты марудны зь ёй, - "Свой"! Побач праплыве, Побач праплыве, Побач праплыве Ной Brown Вялікдзень, ня трымай тугу! Нам бракуе часу, нам бракуе "гу-гу"! Brown Вялікдзень... |
ПОМСТА ІНВАЛІДАЎ Ня марыш болей пра свой допінг Нярвова, хістка гледзіш усьлед Заўважыў крохкія пялёсткі Ізноў блукае руды дзед На крэслах седзючы, сьпяваюць Сьпяваюць, таньчаць шляхцюкі Муры вачніц так зьвільгацелі Іржа паўзе ва ўсе бакі Помста!.. Нярвова цісьне нашы скроні Ня ўратуе ўніформа Народны дух тут зноў вітае Ізноў вітае "вінанорма" Спыніўся час. Ці то здаецца? Ваколіц брудных вартаўнік Пачаў абход свой ганаровы Па рэйках лётае цягнік Помста!.. Падвойваў кошты на праезд, Але здабыць ня здолеў шкло На грошы ўвагі не зьвяртаў, Але прапіў чыёсь сьцябло Гарэлка, кава (ці кава?) Шыхты ўсё рушаць у далячынь Як быццам - вунія дзяржаваў Ня утрымаеш гэту плынь Помста!.. |
АПОМЕРЦЬ Касавура, змаркатліва Плыгкі поц пільнуе нас Леў ахізлы ўратуе Плыгкі лёс турбуе вас Лодзь амяжла лаштыр скіне Вачадол зацёк глюзом Рушта рэштаў не пакіне Вачадол зацёк глюзом Апомерць... Лодзь амяжла лаштыр скіне Вачадол зацёк глюзом Рушта рэштаў не пакіне Агалцелы злобай дом То пухліна... Апомерць... МОРЖ Робіш на падлозе, Лезеш на сьцяну. Піва не падвозяць. Скончылі вайну. Ластаўкі імкліва Лётаюць вакол. Не падвозяць піва. Скончылі на стол. Навокал бачна кожны грош. Навокал бачна кожны дождж. Навокал бачна кожны Сож. Bedzie горш. Бывай, імклівы морж! |
Крама камэрцыйна З досвітку - ушчэнт. Блатны мяне абразіў, Што я - быццам мент... Дзеўку ачмураеш, Валіш на стагу. Поўгадзіны марыш, Узгадваеш вайну... Навокал бачна кожны грош. Навокал бачна кожны дождж. Навокал бачна кожны Сож. Bedzie горш. Бывай, імклівы морж! Адбывае тэрмін За забойства лось. Што за горад-казка! Дзіва адбылось. Поўгадзіны маеш - Кава, піва - gut! Як дурань, сустракаеш Травеньскі салют. Навокал бачна кожны грош. Навокал бачна кожны дождж. Навокал бачна кожны Сож. Bedzie горш. Бывай, імклівы морж! НЕМЕНЬ Спаражніўся ясны пан. Усё запар, запар - падман... Таўпарня навокал, тлум, Сталец вымаўляе глум... Немень... |
Базылішак вохрыць улёт. Тролява люстэрка - лёд. У неба паліць мой мажджэр. Жончын узгадваеш гімэр... Немень... Корзна трымціць у мятульгі. Гідкі пах йдзе ад вады. Шпакаўніца - дом шпакоў. Пляткар прэ з усіх бакоў... Немень... ЗМРОК Нялюдзкі тлум пануе над абшарам. Нялюдзкі тлум пануе над абшарам. Блакітны глум сапсуе ўсё цяжарам. Блакітны глум. Паміж вачэй накіравана руля. Паміж вачэй накіравана руля. Ужо лягчэй. Ужо лягчэй для кулі. Змрок... Нялюдзкі тлум пануе над абшарам. Нялюдзкі тлум пануе над абшарам. Блакітны глум сапсуе ўсё цяжарам. Блакітны глум. Змрок... ASTA (Ненавязьлівы келіх) Інструментал |
PREZYDENT COLLECTION ПРЭЗЫДЭНТ Прыцэўка на зброі Адылгаўся кат Бераг увесь пахоны Жадайма "Сто лят"! Bottle адкаркуе Мілы, мілы кат Працягнецца руя Жадайма "Сто лят"! Зашыхтуе ўсіх ушчэнт Цынаваны прэзыдэнт! Не гудзі размысна Мілы, мілы кат Затанула выспа Жадайма "Сто лят"! Bottle адкаркуе Мілы, мілы кат Працягнецца руя Жадайма "Сто лят"! Зашыхтуе ўсіх ушчэнт Цынаваны прэзыдэнт! САМНАМБУЛІЗМ Не зважаючы на сум, Гінеш пад цяжарам дум Знагла вые правадыр Не раўнуючы - упыр |
Шосты дзень п'е зарубач Я зышоў, а ты, курва, ня плач У лесе месьціцца гэнштаб Спрабуй зьвесьці дзьвесьці баб Протар адбівае зрок Бачыў крушні, зараз - змрок Рукамяцтва кожны раз Труціць, курва, быццам газ КАЗАРМА На галінах голых зноў пульхнее сакрамант Зноў на тварах хворых, - пад вачыма - атрамант Не глядзяць вачыма, але й не чуюць душой Шкляныя як шыбы, маўкліва клічуць за сабой Кінулі казарму Але гледзяць зноў Пашарэла вапна Тыпавых дамоў Ізноў... Незаўважна рушыць немагчыма тут для ўсіх Смага зранку душыць, ціск прэсуе ўвечар слых Адцякаюць грошы, застаецца чорны глум Вынішчае вошаў бомж стары. Карацей - сум Кінулі казарму Але гледзяць зноў Пашарэла вапна Тыпавых дамоў Ізноў... DEAD HEAD Пякарня зруйнавана |
Габрэі - у швадрон! Лісьлівец апантана Трызьніць на ўвесь загон: Dead Head! Загаціць рухмацьцё Нам загадвае ўрад Ракар нас апрацуе, Гуж выпраўляе кат Dead Head! DER DRITTE KRIEG ALARM Ціск. Чырвоны змрок. Назіраеш крыж дарог. Маладыя, на падхоп! Зноў засыпала акоп! Алярм! Лейтэнант - вар'ят і псых. Выбух. Закладвае слых. Надвячоркам засьпяваў Й проста ў сэрца атрымаў. Алярм! Стрэл. Нічога ня чуваць. Атрымалася паспаць. Боты зацяклі крывёй Аб'ядаемся вайной Алярм! |
МАЛА Мала. Ня толькі грошаў Новы час кахаць Роздум. Кволыя сэрцы Прага працаваць Космас быў так блізка Роўнасьць. Што яшчэ бліжэй? Ты шукаеш сьмерці Прэч з маіх вачэй! Мала! Кроў. Як мэта Стыне позірк У лужыне ляжыць кабета На грудзёх крывавы росчырк Мала. Ня толькі праўды Выйсьце. Дзе, дзе? Рушыш з кантрабандай Поўзаеш у багне Мала! MEMENTO Ходзіш зноў, як апантаны Лезеш у хламозд стары Хочаш стацца беззаганным Прэшся, падла, у сьвятары Восень змыла пыл агідны Танк наноў пафарбаваны Грае марш, даўно абрыдлы З-за замшэлага паркану |
Вораг. Сябр. Пастка. Сон. Бальшавік - адлева Бальшавік - адправа Хочаш супакою Пакідаеш справу Сьнегам замятае вочы Розум засьцілае жах Кат за табою пільна сочыць Зь ценем блуду ў вачах Вораг. Сябр. Пастка. Сон. ПІЛІГРЫМ Літасьць. Марнатраўны крок Дзіўна. Сапсаваны зрок Воля душыць усіх рабоў Смага. Людзі смокчуць кроў На ўсход! Сэрца скамянела тут Прыцярпеўся да любых пакут Стала адмаўляеш усім Нават калі гэта - сын На ўсход! Добра паляваць дзяцей Сабаку й то забіць цяжэй Па-над сьветам твой гімэр Твар хаваеш за каўнер На ўсход! |
DER DRITTE KRIEG Сон. Прачнуцца нельга ўжо Што там зьлева за ружжо? Дазваляецца спарон Падмяняецца закон Стой! Вакол зашмат людзёў Небясьпечных за дзікоў Не кладзіся болей спаць - Можаш раніцай ня ўстаць Недзе тут палацык быў Мама, я браціка забіў, Бо ён - маскаль Нажаль... Мроі. Прывіды. Здані. З таго сьвету ёсьць пасланьні Мроі. Здані. Бачу, бачу Блізкі бераг Блізкі сябр Блізкі позірк Блізкі рай АТАКА Нарабілі змагароў Абціраем з твару кроў Нпбліжаецца туман Вычвараецца блазан Месяц льецца, бы вада Ня пужае больш бяда Адбылося ўсё даўно - Нас на сьвеце ня было |
Набліжаецца ўраган Выкрываецца падман Воўкі выюць на людзёў Людзі выюць на ваўкоў NOWE SYTUACJE To nowe sytuacje To nowe sytuacje To nowe sytuacje To nowe sytuacje Nowe sytuacje Nowe orientacje Nowe sytuacje Ogarną nas Niewyjaśnione sytuacje Wyśnione sytuacje Niewyjaśnione sytuacje Wyśnione sytuacje Senne sytuacje Senne orientacje Senne sytuacje Zdobędą nas Senne sytuacje Senne sytuacje Nowe konstelacje Nowe orientacje Ogarną nas Dotykaj nowych sytuacji Dotykaj nowych orientacji Dotykaj nowych konstelacji |
Nowe sytuacje KAMBINAT КАМБІНАТ Новы дом Стары сусьвет Ладны строй нашых кабет Вопіс зроблены ўжо даўно Рушыш, ня рушыш - западло! Нам наканавана зноў Судзіць, саджаць сваех бацькоў Новы дом Стары сусьвет Ладны строй нашых кабет Мора блізка там, за мяжой Зноў у бруд ступіў нагой Лета, вечар, подлы ліхтар Асьвячае сапраўдны твар Разам рушым да дзяўчын На х... трэба "Збройны Чын" Кінь паперы, бюракрат Сустракай нашых дзяўчат Грошы, рэчы - усё сюды Зараз будуць вам "Дзяды"! Пасьля зьмены - у гастраном Як ня вып'ем, дык аблом Там, наверсе: падцягні Задалбалі "спадары"! На "Тытанік" не хадзіў? Значыць поўны ты дэбіл! |
Новы дом Стары сусьвет Ладны строй нашых кабет П'яны лезе на ліхтар Калі, урэшце, прыйдзе Цар? Насам-сам ня будзеш тут Недавольным будзе суд Мой варштат, маё дзяўчо Я - сяржант, а ты - гаўно! Новы дом Стары сусьвет Ладны строй нашых кабет Хлопец добры, ды ня п'е Непарадак, - будзь як усе! Ах ты, падла, не хацеў? Я сам ледзьве ацалеў! За кардонам - гармідар Падрыхтоўваюць пажар Ружу ў дроце намалюй Атрымаеш зараз х... Рэж паскуду, вораг ён Не глядзі, што шле праклён Новы помнік адальем Я вас усіх жывымі зьем! Ну, нарэшце, Наш Палац Упрыгожвае Наш Пляц Новы дом Стары сусьвет Ладны строй нашых кабет |
ПАЛІЦЭЙСКІ СЭКС Ледзьве бачна, што далей Зноў прылашчыў між вачэй Сэкс, паліцэйскі сэкс Толькі ўчора быў твой брат Бач, - сьціскае аўтамат Сэкс, паліцэйскі сэкс Ня турбуйся, прыйдзе час Пабяруцца з кожным з нас Сэкс, паліцэйскі сэкс БАРАКІ Прыйдзе змрочны, плыгкі Новы Сьвет Воўчыя зграі, азірнешся - Дзе сусед? Гэй, жандары, ужо час Да сарціру весьці нас! Брага, смага, пошасьць, лёс Бабы, дзеці - поўны воз Гэй, жандары, ужо час Да сарціру весьці нас! Рулі, вочы, словы, бруд Рэйкі, стравы, Народны Суд Гэй, жандары, ужо час |
Да сарціру весьці нас! ЦЕМРА Новы год рыхтуе зноўку Для цябе чарговы Сон Паляўнічаю тусоўку Не кранае твой Закон Цемра!.. Раніцой апахмяліўся Да канвэеру - Бегом! Зьлева - замак ненавісны Справа - гарадскі раддом Цемра!.. У газэце прагназуюць - Засталося год, ці тры? Твае думкі зафарбуюць, Як на плоце, маляры Цемра!.. ПАРТЫЗАНСКАЯ РЭСПУБЛІКА Чорны дым над лесам Чорны людзкі тлум Карнікі з SS-у разганяюць сум Акіян улёткаў сонца аж зацьміў Бацька свайго сына віламі забіў СПАКУСА Устае з Усходу |
Чырсоны слуп Зьнішчаюць хамы Сакральны дуб Здрабнелы розум Убогі Цар Нага ў ботах Топча цьвінтар Крывавы позірк Збуцьвелы дух Лагодны дотык Вільготных рук Мутны вобраз Цяжкі пасад Ужо так блізка Спакусы сад KAJIN КАІН Ня зьлічоны твае жахі Чорны стод перад вачыма Спадзяешся ўнікнуць плахі Хаця верыш - усё магчыма Нават з уласным братам Не паразумеўся Пасьля, стаўшы катам, Дзе падзеўся?.. Дзе падзеўся?.. Няма выйсьця, бо брак згоды Падзялілі і бацькоў Вынік сумны - два народы Два сусьветы, адна кроў |
Нават з уласным братам Не паразумеўся Пасьля, стаўшы катам, Дзе падзеўся?.. Дзе падзеўся?.. У вачох - пустэча Замест сэксу - інтэрнэт Словы - недарэчы Адкрый душу, зірні ў сьвет. На сьвітанку - зноў пахмельле Кава, тытунь, пах газэты У суседа - зноў вясельле Круцяць старыя касэты Нават з уласным братам Не паразумеўся Пасьля, стаўшы катам, Дзе падзеўся?.. Дзе падзеўся?.. САМОТА Няма такое краіны, Куды б цягнула цябе Чакаеш выпуск навінаў Каб задаволіць сябе Няма жаданьняў Няма сяброў Няма спатканьняў Бракуе слоў Аднекуль чутныя стогны - |
Каханьне зноў за сьцяной Сьціскаеш кволыя сьцёгны Ды сочыш зноў за сабой Няма жаданьняў Няма сяброў Няма спатканьняў Бракуе слоў Сямейка едзе на дачу Ты бачыш усё праз вакно Ня верыш болей ва ўдачу Табе ўжо - усё адно Няма жаданьняў Няма сяброў Няма спатканьняў Бракуе слоў EASY RIDER Бегчы ці ляцець? Усё адно - куды Трэба шчэ пасьпець Замясьці сьляды Па-над краем ноч Шанец маеш зноў Ды ўважай, ня збоч Ня згубі сяброў Адлятай Шукай край, Дзе жыцьцё Быццам рай! Раіць любяць тут: |
Дзе-куды-калі, Лепей ад пакут За мяжу звалі! Дзесьці нехта п'е Піва з сябруком Чуткі пра цябе Абмяркоўвае Адлятай Шукай край, Дзе жыцьцё Быццам рай! Вытрымка і воля - Якасьці твае Адзінае, ня здолеў Зразумець сваех Бегчы ці ляцець? Усё адно - куды Трэба шчэ пасьпець Замясьці сьляды Адлятай Шукай край, Дзе жыцьцё Быццам рай! ЛЯКАРНЯ У тэлевізары - шмат сьвятаў А па радыё - канцэртаў Атрымалі ляўрэаты Колькі значкаў і капэртаў Зайздрасьць, хціваць, сум, галеча |
Напаткалі зноў цябе Прызначаеш мне сустрэчу Усё адно - калі і дзе Я не хачу ў лякарню! Зноў ты кажаш пра каханьне, Што нямашака яго Што ня сьпіцца на сьвітаньні Што прысьніла зноў ЯГО Я не хачу ў лякарню! Усе твае праблемы - звонку Кажаш мне ў сто першы раз Ты - чароўная скарбонка І, таму, увесь сьвет для нас Я не хачу ў лякарню! ПОРНА Як падлетак чырванееш Льеш у келіх свой віно Як ніколі, разумееш Што яно і дзе яно Па-над дахамі зноў бачыш Зграі чорных груганоў Ад агіды ледзь ня плачаш, З думкай пра старых сяброў Нязьлічоныя натоўпы Сустракаеш зноў і зноў Поўныя валізкі, торбы Памідораў, агуркоў |
Дачы, лецішчы, гароды... Сэнс жыцьця вядомы ўсім Хмары шэрага смуроду Дыхаць не даюць зусім Атачае здолу Атачае згары Усіх нас порна Старое порна Добрае порна Сьветлае порна Ледзь кранеш сваю ўдачу Дык адразу - гармідар Трэба перціся на дачу Ты жа - дбайны гаспадар Нейкі ён несамавіты - Разглядаеш сьпевака І фрызура - бы завіты, Й крой ня модны пінжака Дзесьці ёсьць, напэўна, шчасьце Клад зарыты недзе ёсьць Разьдзіраюць кагось жарсьці Некага зьядае злосьць Зноў заліла сутарэньні Усе вадой Але ўратаваў саленьні, Ты - герой! Атачае здолу Атачае згары Усіх нас порна Старое порна Добрае порна |
Сьветлае порна Засяродзіў зноў увагу На праблемах землякоў Што ў 15-м прадмагу Труцяць сёньня пацукоў Відавочна, што ня здужаць Нашы немцаў абыграць Сын - у войску, год як служыць Звольняць месяцаў праз пяць Як падлетак чырванееш Льеш у келіх свой віно Як ніколі, разумееш Што яно і дзе яно Па-над дахамі зноў бачыш Зграі чорных груганоў Ад агіды ледзь ня плачаш, З думкай пра старых сяброў Атачае здолу Атачае згары Усіх нас порна Старое порна Добрае порна Сьветлае порна КАЛЯДНАЯ На вашым двары Дрэва стаяло Ой раю-раіўся Хрыстос нарадзіўся На вашым двары |
А на тым дрыве - Цясова краваць Ой раю-раіўся Хрыстос нарадзіўся На вашым двары На той краваці - Божая Маці Ой раю-раіўся Хрыстос нарадзіўся На вашым двары Божая Маці Сына радзіла Ой раю-раіўся Хрыстос нарадзіўся На вашым двары Сыяджаліся Князі-баяры Ой раю-раіўся Хрыстос нарадзіўся На вашым двары Сыяджаліся Раду радзілі Ой раю-раіўся Хрыстос нарадзіўся На вашым двары Да й назвалі імём Ісусам Хрыстом Ой раю-раіўся Хрыстос нарадзіўся На вашым двары Ісусам Хрыстом |
Сьвятым Ражаством Ой раю-раіўся Хрыстос нарадзіўся На вашым двары CONTRAБАНДА CONTRAБАНДА Пільнуй тавар Сачы ўважна Тры дні запар Сьпірт усе цягалі А сёньня вельмі Ваўчар важна Набыць зраньня І зноў - у залю Дагляду мытнага Штампоўкі пашпартаў Квіткі набытыя Ляжаць у кішэні Тавар там прымуць Абы ня стацца Для мытных поглядаў Жывой мішэньню. Няхай нам зноўку Пашанцуе Абмінуць лоўка Тых, хто пільнуе Кантрабанда Бяжы хутчэй, хавай шпарчэй Кантрабанда |
Хавай шпарчэй, бяжы хутчэй Кантрабанда Дазвол на вываз Дазвол на ўвоз Контра Банда Такі лёс! А той, чарнявенькі Ўляцеў учора На ўсё, што меў І сёньня ў бары Сядзіць і квасіць Балянс падлічыў Усьмешка шчырая На хітрым твары Няхай нам зноўку Пашанцуе Абмінуць лоўка Тых, хто пільнуе Кантрабанда Бяжы хутчэй, хавай шпарчэй Кантрабанда Хавай шпарчэй, бяжы хутчэй Кантрабанда Дазвол на вываз Дазвол на ўвоз Контра Банда Такі лёс! |
DISTORTION НЕ СВАЕ Сумна зіхацелі вочы Да віна ты не ахвочы Назіраеш, як насупраць Хлопцы зь дзеўкамі ня супраць Красавік. Дзень даўжэйшы Ды не для цябе Усё шукаеш – хто мацнейшы Тут, у гэтай багне Я не з табой, суседзе, не з табой Ня крычы мне ззаду «Стой»! Ты ня сват мне і ня кат Ужо прабач, але й ня брат Назіраеш пільным вокам Як сьвятло сьцінаюць змрокам Пажадана, каб увечар Адмянілі зноў сустрэчу Ненадзейна, значыць – файна Так было спрадвек Выглядаеш неахайна Шэры чалавек Я не з табой, суседзе, не з табой Ня крычы мне ззаду «Стой»! Ты ня сват мне і ня кат Ужо прабач, але й ня брат |
Пачастунак вось нядрэнны І хлапец нічога гэны Можна з хлопцам і зь дзяўчынай З чужыною і з Айчынай Насуперак усім прагнозам Застаешся тут Мусіш атрымаць зноў дозу А йначай – капут! Я не з табой, суседзе, не з табой Ня крычы мне ззаду «Стой»! Ты ня сват мне і ня кат Ужо прабач, але й ня брат У ПАДАРОЖЖЫ Бяз гучных раставаньняў Бяз глупых блаславеньняў І без расчараваньняў Бяз страчаных імгненьняў Як раней, рушым ўперад Мы рушым безаглядна У наш чароўны нерат Патрапяць усе, дакладна! Ня трэба сумных сагаў І глупых абяцанкаў Ня трэба моцы магаў Каб нам дажыць да ранку Як раней, рушым ўперад Мы рушым безаглядна У наш чароўны нерат Патрапяць усе, дакладна! |
Давай, валі з дарогі! Не замінай нам рушыць! Цікай аж да зьнямогі! Не засмучай нам душы! Без бязгустоўных зьзяньняў Бяз подлае зьнямогі Мы дойдзем да сьвітаньня Мы станем зноў на ногі Як раней, рушым ўперад Мы рушым безаглядна У наш чароўны нерат Патрапяць усе, дакладна! Давай, валі з дарогі! Не замінай нам рушыць! Цікай аж да зьнямогі! Не засмучай нам душы! Бяз ляманту і сьлёзаў Бяз непатрэбных модлаў Без бараноў і козаў І бескарысных кодлаў Як раней, рушым ўперад Мы рушым безаглядна У наш чароўны нерат Патрапяць усе, дакладна! Давай, валі з дарогі! Не замінай нам рушыць! Цікай аж да зьнямогі! Не засмучай нам душы! |
1987 Не хавай Злых пачуцьцяў, Не хавай Злых успамінаў. Не зважай На усьмешкі, На зьдзекі, на кпіны! Адлятай Як найдалей. Адплывай Як найдалей. Не хавай Уласных думкаў, Не хавайся За сьпіны! Ты ня вернеш ніколі Тое, што згубіў. Ты ня ўбачыш нікога З тых, хто быў… Не вярнуць Ані часу, Ані лёсу, Ні краіны. Ня сумуй Без анёлаў. Ня згубіў Ты Айчыны! |
Пазірай Як найдалей. Паглядай – Усьміхайся. Краявід Не зьмяніўся, Не зьвяліся Дзяўчыны! Ты ня вернеш ніколі Тое, што згубіў. Ты ня ўбачыш нікога З тых, хто быў… Ты ня вернеш ніколі Тое, што згубіў. Ты ня ўбачыш нікога З тых, хто быў… ВЯРНІ БАБКІ! Ня мусіш побач Шукаць прыгодаў, Як тая сволач, Як дзядзька важны А лепей, сябр, Зьбірай манаткі Валі, дзе далей, Герой адважны! Прыходзь увечар Як дамаўляўся Прынесьці мусіш А, раптам, – схлусіш? |
Ты, Ці ня ты?.. Ці ня ён?.. Ці не я?.. Зноў, Як тады Вінаватых Няма. Там, Ці ня там?.. Ці куды?.. Ці адкуль?.. Досыць Пытаньняў. Усё вяртай І – пакуль! Калісьці – сябр, А зараз – хто ты? Такіх навокал – Кожны дзесяты! Куды падзецца Ад вашай кодлы? Вы ж, – каму здрадзіць, – Дык кожны пяты! Прыходзь увечар Як дамаўляўся Прынесьці мусіш А, раптам, – схлусіш? |
Ты, Ці ня ты?.. Ці ня ён?.. Ці не я?.. Зноў, Як тады Вінаватых Няма. Там, Ці ня там?.. Ці куды?.. Ці адкуль?.. Досыць Пытаньняў. Усё вяртай І – пакуль! Ня мусіш, сволач, Шукаць праблемаў, Праблемы – побач, Паміж усіх нас. Вярні лепш грошы І валі зь мірам Яшчэ ня позна, Бо самы час! Прыходзь увечар Як дамаўляўся Прынесьці мусіш А, раптам, – схлусіш? |
Ты, Ці ня ты?.. Ці ня ён?.. Ці не я?.. Зноў, Як тады Вінаватых Няма. Там, Ці ня там?.. Ці куды?.. Ці адкуль?.. Досыць Пытаньняў. Усё вяртай І – пакуль! HEY, BOY! Твае візыты Амаль заўсёды Амаль дарэчы, Амаль ня позна. Шкада вось толькі Калі ты гледзіш Даволі злосна, Даволі грозна. Ты ня мусіш мець крыўды На ўсё, аб чым казала |
Твае візыты Амаль заўсёды Амаль дарэчы, Амаль ня позна. Шкада вось толькі Калі ты гледзіш Даволі злосна, Даволі грозна. Пільнуйся хлопча, Вакол – нялёгка І небясьпека Чакаць ня стане. Раз, два – гатовы І не адменіш Таго, што сталася, кахане! Ты ня мусіш мець крыўды На ўсё, аб чым казала. Ты ня мусіш мець крыўды, Аднак крыўдуеш стала! Шукаць зноў будзеш Куды падзецца А ці лагічна? Ці ж вынікова? Сяброў спаткаеш І рушыш зь імі Пойдзеш са стадам, Як карова! Пільнуйся хлопча, Вакол – нялёгка І небясьпека Чакаць ня стане. Раз, два – гатовы І не адменіш Таго, што сталася, кахане! |
Ты ня мусіш мець крыўды На ўсё, аб чым казала. Ты ня мусіш мець крыўды, Аднак крыўдуеш стала! ТВОЙ СОН Тут Паўсюль Твой Сон З намі! Зь імі! Дзе Ты Згубіў Сябе? Над зьнямоглым абшарам Твой сон! Твой сон! Ён стаецца кашмарам Твой сон! Як праклён! Як Нам Тут Жыць З вамі? Зь імі? |
Увесь Час Вас Ратаваць Над зьнямоглым абшарам Твой сон! Твой сон! Ён стаецца кашмарам Твой сон! Як праклён! Дзе Ты Быў І з кім – З намі? Зь імі? Калі Ты ўсё Сваё Згубіў? Над зьнямоглым абшарам Твой сон! Твой сон! Ён стаецца кашмарам Твой сон! Як праклён! DISTORTION Раздражняе ўсё вакол Нехта валіцца пад стол Ані ўсьмешкі, ані руху, А паўстаць бракуе духу. |
Незаўважны, нібы здань, Сам сабе: «Паўстань, паўстань!..» У паветры – толькі пыл Тут і час нібы застыў. Небасхіл сьвятлом заліты, Ды ня цешыцца ніхто... Раніцою не заўважаш, Як зьявілася бухло. Напірае чорны тлум, Няма сьмеху – адзін сум. Часам кроў цячэ на брук, Часам – адключаюць гук. Занядбаныя муры... Зганьбаваны ваяры... Водар таннага віна... Ані мір, ані вайна... Небасхіл сьвятлом заліты, Ды ня цешыцца ніхто... Раніцою не заўважаш, Як зьявілася бухло. Сьлёзы душаць па начох. Усе жадаюць, каб ён здох. У бясконцым дзён віры Цешаць толькі хаўтуры. У тэлевізыі, у газэтах Нэкралогі па паэтах Заграніца не паможа Не з-за Буга, не з-за Сожа |
Небасхіл сьвятлом заліты, Ды ня цешыцца ніхто... Раніцою не заўважаш, Як зьявілася бухло. СЯБРУЧОК Ня зносіш мараў сваех Ўважаеш мары за грэх Сядзіш на танным віне Сумуеш нібы па мне Адносна вольна табе Жылося на чужыне Сьмяяўся, плакаў, як ўсе Ды зьнікла ўсё пакрысе Ты зноўку распачнеш Ты станеш баляваць Ты раптам адпачнеш Ты станеш рагатаць Твае сяброўкі зноў Распачнуць гармідар Ты смокчаш маю кроў Ты – ваўкалак, спадар! Ды нешта сумна глядзіш Апошнім часам сюды Ты адчуваеш, хіба, Што блізка ўжо да бяды Але шмат часу міне, Пакуль ты вырашыш Што важна, а што – не Аднак твой вынік – шыш! |
Ты зноўку распачнеш Ты станеш баляваць Ты раптам адпачнеш Ты станеш рагатаць Твае сяброўкі зноў Распачнуць гармідар Ты смокчаш маю кроў Ты – ваўкалак, спадар! Пакуль шукаеш ваўкоў, Каб іх упаляваць Губляеш лепшых сяброў, Але табе напляваць У сумленьні рыеш тунэль Шукаеш праўды свае Ды трапіш зноў на панэль, Дзе сам і купіш сябе Ты зноўку распачнеш Ты станеш баляваць Ты раптам адпачнеш Ты станеш рагатаць Твае сяброўкі зноў Распачнуць гармідар Ты смокчаш маю кроў Ты – ваўкалак, спадар! |
НЕ ГЛЯДЗІ Глядзіш на золак Ды ня бачыш сонца Глядзіш на ноты Ды ня чуеш гук Гартаеш кнігу Дзе няма старонкі Жывеш у сьвеце Дзе няма пакут Недзе там У тым абшары Ты зьбяры Ў жменю мары Там знайдзі Сябе сам Толькі ты Й толькі там Прад табою масты Праз людзскія душы Прад табой глыбіня Чалавечх турбот Ты будуеш мяжу Каб ніхто не парушыў Каб ніхто не дадаў Непатрэбных згрызот Недзе там У тым абшары Ты зьбяры Ў жменю мары Там знайдзі Сябе сам Толькі ты Й толькі там |
Не глядзі на багоў Новых гаспадароў Не глядзі на натоўп Зь якім калісь пайшоў Не глядзі на гады Ўжо ня трапіш туды Дзе жадаў і трываў Дзе сябе спазнаў Сам пільнуеш час Нібы ён для вас Ды трымціш над ім Толькі ты адзін Недзе там У тым абшары Ты зьбяры Ў жменю мары Там знайдзі Сябе сам Толькі ты Й толькі там Не глядзі на багоў Новых гаспадароў Не глядзі на натоўп Зь якім калісь пайшоў Не глядзі на гады Ўжо ня трапіш туды Дзе жадаў і трываў Дзе сябе спазнаў Ты жадаў... Ты трываў... Сам сябе... Там спазнаў... |
Ты жадаў... Ты трываў... Сам сябе... Там спазнаў... Вучыўся бачыць Вычыўся верыць Згубіў прытулак Знайшоў яго Адолеў веды Каб усё ведаць Каб мець на ўвазе Каго свайго Недзе там У тым абшары Ты зьбяры Ў жменю мары Там знайдзі Сябе сам Толькі ты Й толькі там Не глядзі на багоў Новых гаспадароў Не глядзі на натоўп Зь якім калісь пайшоў Не глядзі на гады Ўжо ня трапіш туды Дзе жадаў і трываў Дзе сябе спазнаў |
